На майскія святы беларусам абяцаюць зніжкі

Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Брэзоўская заявіла, што гандлёвае абслугоўванне ўдзельнікаў і гасцей ўсіх мерапрыемстваў да 70-годдзя Перамогі забяспечаць на высокім узроўні.



sale.jpg

2 мая ў Беларусі пройдзе адзіны дзень зніжак. За кошт зніжэння коштаў крамы пададуць пакупнікам скідкі на нехарчовыя тавары ў памеры не менш за 15-20%, паведамляе БелТА.

У Мінску 1 і 2 мая пройдзе маштабны спецыялізаваны кірмаш з удзелам вытворцаў з усіх рэгіёнаў краіны. Ён адбудзецца з 10.00 да 17.00 у раёне Палаца спорту па пр. Пераможцаў. Заяўлена 90 прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвых арганізацый.

Акрамя таго, 1 мая святочны гандаль будзе арганізавана ў парках Перамогі, ім. Дружбы народаў, ім. Чалюскінцаў.

9 мая асноўны святочны гандаль у Мінску разгорнецца на пр. Пераможцаў у раёне Палаца спорту з 10.00 да 23.00 і на пляцоўках, у парках і скверах ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы, у тым ліку ў Цэнтральным раёне — у парку Перамогі.