Найбуйнейшы кліент Беларускалію едзе ў Салігорск, каб спыніць рэпрэсіі супраць шахцёраў
Кіраўніцтва найбуйнейшага ў Нарвегіі пакупніка беларускага калію, кампаніі Yara, прыяжджае ў Салігорск на перамовы з кіраўніцтвам Беларуськалію, дзе некаторых супрацоўнікаў звольнілі ці пасадзілі за краты за пратэсты.
«Я магу пацвердзіць, што дэлегацыя з генеральным дырэктарам Свэйн Торы Холзетэрам у пятніцу паедзе ў Беларусь і Салігорск», — цытуе дырэктарку па камунікацыях Яры Крысцін Нордал nrk.no.
На чале дэлегацыі Гэйр Сундбо, які прадстаўляе інтарэсы працаўнікоў у Радзе Yara і трымае кантакт з прафсаюзным рухам Беларусі. Сундбо хоча разабрацца ў сітуацыі наўпрост з кіраўніцтвам Беларуськалія і мае намер правесці сустрэчы з лідарамі прафсаюзу і страйкавага руху.
Сунбо заявіў, што вельмі занепакоены тым, што рабочыя беларускага пастаўшчыка калію зазнаюць турэмнае зняволенне і жорсткае абыходжанне.
Раней Yara прыняла заяву з асуджэннем парушэння правоў чалавека ў Беларусі. «Мы выразна чакаем, што нашы дзелавыя партнёры будуць прытрымлівацца нашых этычных прынцыпаў, што яны выконваюць законы і пастановы, а таксама міжнародна прызнаныя стандарты ў галіне правоў чалавека, правоў супрацоўнікаў і этычнага вядзення бізнесу», — гаворыцца ў заяве.
Паводле Радыё Свабода