Падатковая нагадала «дармаедам», каб прыходзілі і забіралі заплачаны збор
Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці нагадала пра магчымасць забраць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў, заплачаны за 2015 і 2016 гады.
![darmaediakcia__1_of_1__33_logo_1.jpg darmaediakcia__1_of_1__33_logo_1.jpg](/img/v1/images/darmaediakcia__1_of_1__33_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паведамленне пра гэта апублікаваў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Забраць заплачаны збор змогуць тыя, хто сёлета:
- дасягнуў пенсійнага ўзросту
- прызнаны недзеяздольным або інвалідам (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці).
Для вяртання грошай трэба з пісьмовым зваротам звярнуцца ў інспекцыю МНС па месцы жыхарства. Зрабіць гэта можа прадстаўнік зацікаўленай асобы, на якога аформленая даверанасць.
Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава распавяла, што да 1 кастрычніка «пастаўленая задача прыняць абноўлены дэкрэт №3». Пры гэтым «акцэнт пераносіцца на мясцовыя органы ўлады».
belsat.eu