«PayPal» прыпыніў працу ў Расіі

Плацёжная сістэма «PayPal» сёння раніцай прыпыніла працу ў Расіі праз напад РФ на Украіну, піша «Reuters».

clip_10.jpg


«У абставінах, якія склаліся, мы прыпыняем прадастаўленне паслуг "PayPal" у Расіі», — гаворыцца ў заяве дырэктара кампаніі Дэна Шульмана. Ён дадаў, што кампанія «салідарная з міжнароднай супольнасцю ў асуджэнні гвалтоўнай ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне».
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што «PayPal» будзе падтрымліваць зняцце сродкаў «на працягу пэўнага перыяду часу, забяспечваючы размеркаванне рэшткаў на рахунках у адпаведнасці з прыдатнымі законамі і правіламі».
Украінскія ўрадавыя чыноўнікі заклікалі «PayPal» сысці з Расіі і дапамагчы ім у зборы сродкаў.
Учора «PayPal» заявіў, што з пачатку ўварвання дапамог сабраць больш за 150 мільёнаў долараў для дабрачынных арганізацый, якія падтрымліваюць намаганні па ліквідацыі наступстваў ва Украіне.
У кампаніі адзначылі, што гэта з'яўляецца «адным з найбуйнейшых дасягненняў, якія яны бачылі за такі кароткі перыяд часу».
Прыпыненне дзейнасці «PayPal» у Расіі таксама распаўсюджваецца на яго інструмент грашовых пераводаў «Xoom». Канкурэнты «Wise» і «Remitly» раней прыпынілі працу некаторых сэрвісаў у Расіі.
Паводле reform.by.