Крыніцы: Расійскія зоркі выязджаюць за мяжу — Пугачова, Галкін, Земфіра, Літвінава

Яны не падтрымліваюць агрэсію Расіі ва Украіне.

filestoragetemp_22.webp

Зоркі расійскага шоў-бізнесу Ала Пугачова, яе муж Максім Галкін, Земфіра і Рэната Літвінава, як мяркуецца, пакінулі тэрыторыю Расіі. Паводле інфармацыі СМІ і Telegram-каналаў, іх бачылі ў аэрапортах Масквы. Самі знакамітасці пакуль не каментавалі гэтую інфармацыю, адзначае «Обозреватель».

Пра ад'езд Алы Пугачовай з мужам і дзецьмі распавяла свецкая аглядальніца Бажэна Рынска. «Ала Пугачова паляцела з Расіі 28 лютага праз Унукава-3. Пра гэта паведаміў жыхар Патрыяршых, які ў гэты ж дзень ляцеў у Англію», — напісала яна.

Крыніцы не выключаюць, што Прымадона з мужам і дзецьмі Лізай і Гары цяпер знаходзяцца ў Юрмале (Латвія), дзе ў артысткі ёсць асабняк, а таксама жыве яе сяброўка, спявачка Лайма Вайкуле.