Расія і Беларусь зноў абмяркоўваюць зліццё КАМАЗа і МАЗа

Расія і Беларусь абмяркоўваюць стварэнне кіруючай кампаніі на парытэтных пачатках у якасці пераходнага этапа па аб’яднанню «КАМАЗа» і «МАЗа». Пра гэта паведаміў прэм’ер Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які ў сераду правёў перамовы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.



avtosborka.jpg

«Тут розныя схемы кіравання гэтай аб’яднанай кампаніяй магчымыя. Прапануецца, што будзе створана кіруючая кампанія, якая будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць па кіраванні гэтымі двума акцыянернымі таварыствамі, як нейкі пераходны перыяд», — растлумачыў Мясніковіч.

Паводле яго дадзеных, ужо «праведзены міжнародны аўдыт, і «КАМАЗ» разглядае тыя прапановы, якія ўнесеныя».

«Мы выказалі свой пункт гледжання аб тым, што гэта жыццяздольная схема. Вядома, яна адрозніваецца ад класічнай, якая мае на ўвазе фармаванне холдынгу або сумеснай кампаніі на прынцыпах капіталу, гэта значыць праз акцыі. А тут кіруючая кампанія ствараецца, маецца на ўвазе 50:50», — сказаў Мясніковіч.

Фактычна, сітуацыя са зліццём двух вытворцаў грузавікоў не зрушылася ані на міліметр за апошнія два гады.

АФН