Спікер парламента Швецыі: У ЕС абмяркоўваюць ідэю далучэння Украіны
Старшыня Рыксдага Каралеўства Швецыя Урбан Алін заяўляе, што ў Еўрапейскім Саюзе адбываецца дыскусія па ідэі далучэння Украіны да ЕС. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю ўкраінскаму парламенцкаму каналу «Рада».
Алін лічыць, што Украіна павінна ў першую чаргу праводзіць неабходныя рэформы для таго, каб ставіць пытанне аб магчымым членстве ў ЕС. «Гэта вельмі складаная задача — ўступіць у ЕС. Я не ведаю, колькі гэта можа заняць часу, 5 ці 6 гадоў, але дзверы не зачыненыя, яны адкрыты, але і ў ЕС ідзе ўнутраная дыскусія, якім чынам Украіна можа ўступіць у ЕС», — сказаў Алін.
Ён распавёў, што ёсць пэўная група краін, якія выступаюць супраць таго, каб Украіна далучылася да ЕС. Разам з тым ён паведаміў, што асабіста падтрымлівае ідэю далучэння Украіны да ЕС.
У сувязі з гэтым ён дадаў, што Украіна, у сваю чаргу, павінна быць рашуча настроена да гэтага.
25 верасня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што мэта прапанаваных ім рэформаў — дасягнуць еўрапейскіх стандартаў жыцця і падаць заяўку на ўступленне Украіны ў ЕС у 2020 годзе.