Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон малака

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога абястлушчанага малака, паведамляе ўпраўленне расійскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях.



zdravuszka.jpg

Факт ўвозу ў Расійскую Федэрацыю сухога абястлушчанага малака, якое суправаджаецца несапраўдным пасведчаннем якасці, быў устаноўлены інспектарамі 23 снежня ў ходзе правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка» на расійска-беларускім участку мяжы.
«У сувязі з тым, што прадпрыемства-адпраўнік ААТ «Здравушка-мілк» не забяспечыла гарантыю бяспекі і якасці 20 тон прадукцыі, упраўленнем Рассельгаснагляду прынята рашэнне аб яе вяртанні ў Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
БелаПАН