Лукашэнка: Я не той чалавек, якога можна адхіліць
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Маскве на прэс-канферэнцыі ў аўторак, заявіў, што не з'яўляецца тым чалавекам, якога можна так проста адхіліць.
«Як сёння некаторыя палітолагі і журналісты ў РФ заяўляюць, што ў Лукашэнкі год асаблівы, 2015-ы, пройдуць прэзідэнцкія выбары, таму ёсць шанец і магчымасць яго адхіліць. Супакойцеся, спадары, Лукашэнка не той чалавек, якога можна адхіліць… Адхіліць мяне можа толькі беларускі народ. Нават калі ўвесь свет выступіць сёння супраць Лукашэнкі, ён усё роўна стане прэзідэнтам, калі ён гэтага захоча», — прыводзіць словы кіраўніка Беларусі агенцтва «РІА Новості».