Рэканструкцыю трасы Мінск—Гродна прафінансуе Банк развіцця Беларусі?
Банк разглядае такую магчымасць, паведаміў на адкрыцці першага рэгіянальнага філіяла ў Гродне старшыня праўлення банка Сяргей Румас. Філіял узначаліў былы старшыня Гродзенскага гарвыканкаму Аляксандр Антоненка.
![get_img_1_1.jpg get_img_1_1.jpg](/img/v1/news/full/get_img_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фінансаванне рэканструкцыі галоўнай рэгіянальнай дарогі банк можа распачаць ужо сёлета, а ў наступным годзе ўкласці значныя сродкі.
Праз Гродна ідзе больш за палову транзітнага транспарту з Літвы і Польшчы, рух па вузкіх дарогах стварае шмат праблем і небяспеку аварый.
На сканчэнне працы спатрэбіцца 1,5 – 2 гады.
Кіраўніцтва Гродзенскай вобласці разлічвае таксама на фінансаванне Банкам развіцця будаўніцтва ферм (малочна-таварных комплексаў).
На гэта патрабуецца 290 мільярдаў рублёў.
Банк ужо крэдытуе 15% дзяржаўных праграм на Гродзеншчыне.