«Самалёты з валютай» яшчэ не даляцелі да Беларусі

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.



samaliot_dollar.jpg

19 снежня першы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны сказаў, што Нацбанк замовіў грошы ў замежных банках і «самалеты ўжо на падлёце». Па яго словах, валюта з’явіцца ў абменніках у дастатковай колькасці бліжэйшым часам.
Але ў панядзелак, 22 снежня, сітуацыя з валютай застаецца такой жа: пакуль даляраў у абменніках няма.
«Ніякай забароны на продаж валюты няма. Калі прыбудзе партыя валюты для падмацавання абменнікаў, яны паступяць у банкі. Пакуль ніякіх звестак не паступала», — кажуць у прэс-службе Нацбанка.
Дарэчы, у абменніку «Белаграпрамбанку» каля Еўрарадыё валюты на ранак панядзелка не было. Абменнікі працуюць па схеме «што здалі людзі, тое і прадаюць».
euroradio.fm