Што, як не дэвальвацыя? З пачатку года курс долара вырас больш як на 10%

На 31 снежня 2015 года ён складаў 18.569 рублёў, на 20 студзеня 2016-га — 20.461. Таким чынам біржавы курс долара ЗША вырас за 20 дзён студзеня на 10,19%.



dollar_schet.jpg

У абсалютным выражэнні рост каціроўкі склаў 1.892 рублі.

Еўра за дзве дэкады студзеня падаражэў на 10,30% (з 20.300 да 22.391), расійскі рубель — на 0,64% (з 255,33 да 256,97).

Кошт кошыка валют павялічыўся на 6,30%, пры гэтым апошнія два дні ён практычна не змяняецца, курсы валют вагаюцца ў адпаведнасці з ваганнямі на замежных рынках.

Сярэдні курс наяўнага долара вырас на 9,69% (з 18.724,5 да 20.539,5 рубля). Сярэдні курс куплі павялічыўся на 9,75% (з 18.590 да 20.403), продажу — на 9,63% (з 18.859 да 20.676).

Паводле БелаПАН