Сёмы раз ад пачатку года. Зноў падаражэла аўтамабільнае паліва

Рознічныя цэны ў Беларусі на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічыліся на 1 капейку з 16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў «Белнафтахіме».

785_1.jpg

У канцэрне адзначылі, што прынятая стратэгія змены гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты не больш чым на 1 капейку за 1 літр у тыдзень накіравана на зніжэнне адчувальнасці кошту паліва да ваганняў цаны на нафту на знешніх рынках.

З 16 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 77 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 87 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 9 капеек, ДТ — 1 рубель 87 капеек.

Гэта сёмае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 10 сакавіка: дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку.

Tut.by нагадвае, што у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27.