Прыватныя медцэнтры знікнуць? Мінздароўя замарозіла цэны ў прыватных медустановах
Цэны на платныя медыцынскія паслугі нельга павышаць больш чым на 5% у год.
Паведамленне пра гэта 16 сакавіка з’явілася на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе Officelife.media.
У ведамстве ўдакладнілі, што рашэнне прынята «ў мэтах забеспячэння стабілізацыі цэн на платныя медыцынскія паслугі». У выніку Міністэрства аховы здароўя даручыла прыняць меры па недапушчэнні сёлета павелічэння прыросту індэкса спажывецкіх цэн больш за 5%.
У паведамленні сказана, што любая магчымасць павелічэння цэн на медыцынскія паслугі можа быць разгледжаная на ўзроўні галоўных упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў, камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама з улікам падпарадкаванасці і тэрытарыяльнай прыналежнасці, а таксама Міністэрства аховы здароўя выключна ў рамках ліквідацыі або скарачэння стратнасці аказваемых паслуг.
Дарэчы, паводле даных Белстата, у лютым цэны на лекі выраслі больш чым на 5%, а на медыцынскія паслугі — на 2,5%. Гэта звязана ў тым ліку з тым, што на медпрэпараты ад студзеня адмененыя льготы па ПДВ. У канцы лютага ўрад ужо замарозіў цэны на сацыяльна значныя тавары і лекі.