У 30 працэнтаў беларускіх сем'яў на ежу сыходзіць больш за палову выдаткаў
На мяса, малако і хлеб сыходзіць асноўная доля выдаткаў на прадукты харчавання сярэдняй беларускай хатняй гаспадаркі.
Спажывецкія выдаткі на хатнюю гаспадарку ў 3-м квартале склалі 1182 рублёў у месяц, паводле Белстата. Пры гэтым доля прадуктаў харчавання ў такіх выдатках дасягнула 36,5%, а тытуню і алкаголю — яшчэ 2,4%. У пераліку на грошы ў хатняй гаспадаркі сыходзіла 431,6 рублёў на месяц на прадукты, піша thinktanks.by.
Амаль 3% сем'яў выдаткоўваюць на харчаванне больш за 70% сваіх выдаткаў. Яшчэ ў 9,5% на ежу сыходзіць ад 60% да 70% выдаткаў, у 18% хатніх гаспадарак — 50-60%.
Самыя багатыя 23% хатніх гаспадарак накіроўваюць на прадукты харчавання менш за 30% сваіх выдаткаў.
На якія прадукты сыходзіць больш за ўсё грошай у месяц у сярэдняй хатняй гаспадаркі?
На хлеб і хлебапрадукты — 63,4 рубля,
на малако і малочныя прадукты – 95 рублёў,
на мяса і мясныя прадукты — 118,9 рубля,
на іншыя прадукты харчавання — 154,3 рубля.
У гарадской мясцовасці выдаткі на куплю прадуктаў склалі 449,4 BYN у месяц, у сельскай мясцовасці — 373,9 BYN. У вёсцы вялікая частка спажываемых прадуктаў вырошчваецца на асабістых падсобных гаспадарках, у гарадах гэтая доля істотна ніжэйшая.