36% беларусаў эканомяць на ежы

Больш за траціну беларусаў эканомяць нават на ежы. Такія вынікі апытання BEROC. А далей будзе яшчэ горш, кажуць эканамісты, паведамляе тэлеграм-канал dw_belarus.

photo_2021_12_24_13_00_04.jpg

Эксперты тлумачаць, чаму "беларускі цуд" скончыцца ў наступным годзе.

Паводле іх слоў, рост ВУП прыкладна на 2% у 2021 годзе быў звязаны з агульным аднаўленнем сусветнай эканомікі пасля пандэміі. "Улічваючы, што ўсе эканомікі вакол нас растуць хутчэй, казаць пра ўнікальны поспех не даводзіцца", — адзначае дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.

А ў наступным годзе дададуцца адкладзеныя эфекты ад санкцый, "інвестыцыйнай дэпрэсіі" — бізнес успрымае рызыкі ў Беларусі як вельмі высокія.