У Беларусі выявілі ўсяго 983 новыя выпадкі COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла аб 983 новых выпадках COVID-19 за суткі. Усяго ў краіне было зарэгістравана 693 584 чалавекі з гэтым дыягназам.

croppedimg_345738598.jpeg


З учорашняга дня выпісалі 1236 пацыентаў. За час пандэміі 686 275 чалавек з пацверджаным раней каронавірусам лічацца ачунялымі, піша REFORM.by.

Паводле афіцыйных звестак, за ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі памерлі 5499 пацыентаў з COVID-19. За суткі памерлі 15 чалавек.

Усяго ў краіне правялі 10 959 782 тэсты. З учорашняга дня выканана 21 188 даследаванняў.