Міністэрства аховы здароўя абвясціла 1203 выпадкі каронавіруса за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістраваны 1203 пацыенты з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ўжо ў краіне налічваецца 689 151 выпадак.
Выпісаныя за суткі 1498 пацыентаў. Усяго ж ачунялымі лічацца 681 250 чалавек, піша REFORM.by.
За суткі афіцыйна памерлі 17 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Афіцыйная статыстыка налічвае ўжо 4495 смяротных выпадкаў.
У краіне зроблена амаль 10,9 млн. тэстаў, у тым ліку 24 472 — за суткі.