У Беларусі на 1 капейку падаражаў бензін
Сёння зноў падарадэў бензін. Трэці раз за сакавік.

Фота: Вадім Заміроўскі, TUT.BY
З 30 сакавіка ў Беларусі павялічыліся рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".
Кошты выраслі на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,75%. 1 літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 25 капеек, АІ-95 — 1 рубель 33 капейкі, АІ-98 — 1 рубель 54 капейкі, дызельнае паліва — 1 рубель 36 капеек.
Апошняе падаражанне адбылося 24 сакавіка. Тады кошты таксама выраслі на 1 капейку.
Цяперашняе падаражанне — пятае ад пачатку года і трэцяе за сакавік.
euroradio.fm