У Мінску налічылі 35 электрамабіляў, у Кіеве іх 1566
Агулам у Мінску зарэгістравана каля 680 тысяч аўтамабіляў.

У Мінску налічылі 35 электрамабіляў. Таксама на ўліку ў сталічнай ДАІ знаходзяцца 20 аўтобусаў, якія працуюць на электрычнасці, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”. Для параўнання, у Кіеве зарэгістравана 1566 электрамабіляў.
Агулам у Мінску зарэгістравана каля 680 тысяч аўтамабіляў. Аднак у ДАІ мяркуюць, што штодня ў сталіцы на дарогі выязджае мільён машын, паколькі ўлічваецца транспарт з рэгіёнаў.
euroradio.fm