Колькасць солі на вуліцах Мінска пасля зімы ў разы перавышае норму

Нядаўнія аналізы паказалі перавышэнне па солям натрыю на пр. Пераможцаў у Мінску ў 66 разоў, а на пр. Незалежнасці — у 68 разоў!

prospekt_nezavisimosti_vyisohshhie_derevya_10.jpg


Такія дадзеныя, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», прывяла журналістам кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў гарадской гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.
Яна дадала, што ў канцы сакавіка азеляніцелі прыступілі да абследавання дрэў на прадмет жывых пупышак, праблем з паразай кары шкоднікамі. Гэтыя агляды паказалі, што на большасці дрэў, прылеглых да праезнай часткі вуліц, пупышкі спалены завіссю солі, якая асела на іх. У перыяд роспуску галіны з гэтымі пупышкамі прыйдзецца выдаляць і чакаць, калі прачнуцца новыя пупышкі і з'явіцца новая крона.
Канчаткова вызначыць стан дрэў пасля зімы можна будзе ў канцы красавіка. Тады стане зразумела, якія з іх захаваліся, а якія загінулі.
 Для таго каб мінімізаваць страты, распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па павышэнню жыццяздольнасці раслін, якія ўключаюць у сябе прамывы глебы, абмывы ствалоў і крон, у тым ліку з прымяненнем парашкоў. Затым праводзяцца мерапрыемствы па падкормцы каранёў і наступнай апрацоўцы насаджэнняў стымулятарамі росту. Праграмы мерапрыемстваў распрацаваны для кожнага раёна, а таксама для асноўных праспектаў і МКАД, — сказала А. Пузанкова
Яна таксама падкрэсліла, што для пасадкі ў горадзе ўжываецца толькі якасны пасадачны матэрыял. Уздоўж праезнай часткі высаджваюць найбольш устойлівыя да негатыўных уздзеянняў гарадскога асяроддзя расліны. З дрэў гэта ясень, з кустоў — спірэя, шыпшыннік, барбарыс.