Хоць улада максімальна палітызавала яго, а людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі зрабіла ледзь не ворагамі дзяржавы, але беларускі народ, як самастойная адзінка, з кожным годам становіцца ўсё мацней. І тысячы людзей за месяц барацьбы за Свята Незалежнасці даказалі гэта. Відавочна, што 25 сакавіка 2018 года ўвойдзе ў гісторыю незалежнай Беларусі чырвонай датай.
А пакуль глядзіце здымкі, замілоўвайцеся шчырымі пачуццямі людзей пад "Пагоняй".
Фота аўтаркі