У Беларусі не хапае больш за 91 тысячу работнікаў. У дэфіцыце медыкі, будаўнікі, кіроўцы, прадаўцы

У Беларусі не хапае больш за 91 тысячу работнікаў, вынікае з даных агульнарэспубліканскага банка вакансій. Для параўнання: на 2 траўня было блізу 81,4 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. У краіне не хапае больш чым па 3 тысячы лекараў і медсясцёр. TUT.BY паглядзеў, якія работнікі ў дэфіцыце і якія заробкі ім абяцаюць наймальнікі.

_upraulenne___administracyja____praca__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___1__logo_1.jpg


Якія заробкі гатовыя плаціць наймальнікіУ агульнарэспубліканскім банку вакансій на 20 чэрвеня размешчана 91049 прапаноў ад наймальнікаў. З іх 28,7 тысячы вакансій — на заробак да 500 рублёў. Удакладнім, што наймальнікі, як правіла, у вакансіі паказваюць суму да выплаты падаткаў, на рукі ў такім выпадку выйдзе менш.
Заробак ад 1000 рублёў гатовыя плаціць амаль па 12,8 тысячы вакансіях.

Якія работнікі ў дэфіцыце

На 20 чэрвеня для кіроўцаў аўтамабіляў у банку вакансій размешчана 3985 прапаноў ад наймальнікаў, з іх 688 — з заробкам да 500 рублёў, трактарыстаў — 2551, электраманцёраў — 2170, прадаўцоў — 2183, кухараў —1780, электрагазазваршчыкаў — 920, дарожных рабочых — 411.
У дэфіцыце па-ранейшаму медработнікі. У Беларусі не хапае 3077 лекараў-спецыялістаў, медсясцёр — 3044, фельчараў — 3044. Для санітарак адкрыта 1640 вакансіі (у тым ліку і ветэрынарных).
Дастаткова вакансій размешчана таксама для будаўнікоў: для муляроў — 996, тынкоўшчыкаў — 948, маляроў — 811.

Да банка вакансій ёсць пытанні

Да актуальнасці інфармацыі, якая размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, узнікае нямала пытанняў. У ім хапае прапаноў ад наймальнікаў, якія размясцілі ў папярэднія гады, пачынаючы з 2016-га. Гэтыя прапановы маглі страціць актуальнасць.
У сакавіку гэтага года падчас анлайн-канферэнцыі, якую праводзіла Мінпрацы па пытаннях садзейнічання занятасці, адзін з удзельнікаў паскардзіўся, што не ўсе прапановы, размешчаныя ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, актуальныя. "Тэлефаную, а мне кажуць, што месца занятае. І гэта не адзінкавы выпадак", — распавёў удзельнік канферэнцыі.
— Так, такое здараецца. І тлумачэнні гэтаму простыя: канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты працы па заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас, паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці, — адказаў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Такун. -— Сёння банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме анлайн, і мы імкнемся да таго, каб інфармацыя па неактуальным вакансіях як мага хутчэй выключалася з банка.