У Беларусі скарачаецца колькасць інфакіёскаў
У Беларусі скарачаецца колькасць інфакіёскаў, але робіцца больш банкаматаў.

Па выніках 2021
года ў Беларусі павялічылася колькасць банкаматаў, а вось колькасць інфакіёскаў
няўхільна скарачаецца на працягу шэрагу гадоў, паведамляюць «Беларусы і Рынак».
У 2010 годзе ў Беларусі было 3776 інфакіёскаў, у 2013 годзе — 3586, у 2014 годзе — 3670. Пасля 2014 года назіраецца скарачэнне колькасці інфакіёскаў. У мінулым годзе ў краіне налічвалася 2404 інфакіёскі, годам раней – 2827.
Колькасць банкаматаў у Беларусі, наадварот, у апошнія гады павялічваецца. У 2019 годзе іх было 4294, у 2020 годзе — 4387, у 2021 годзе — 4427.
Таксама ў Беларусі ў 2021 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічылася колькасць банкаўскіх карт і плацежных тэрміналаў.
