У Burger King зніклі безлімітныя напоі

Такая сумная аб'вестка з'явілася ў мінскім рэстаране Burger King: спынена акцыя «Пі колькі хочаш».

06578cd5097a1a2d42465236a7ac4f7c.jpeg

Некалькі гадоў наведвальнікі мелі права бясконца (ну амаль) папаўняць фірмовы кубачак. Зараз гэтую опцыю адключылі, піша onliner.by. Журналісты пацікавіліся ў кампаніі, ці гэта назаўсёды.

Упершыню безлімітную газіроўку ў Burger King сталі практыкаваць у 2015 годзе. Дастаткова было заплаціць за адзін кубачак — і затым можна было наліваць у яго газіроўку колькі заўгодна разоў. Акцыя спадабалася карыстальнікам, яе рэгулярна працягвалі.

У гэтым годзе, згодна з дэкларацыяй, размешчанай на карпаратыўным сайце, акцыя мусіла дзейнічаць да 31 снежня. Але нешта пайшло не так.

У кампаніі «Бургер БК» запэўніваюць: гэта часова. Адмаўляцца ад унікальнай для беларускага рынку маркетынгавай прапановы — бясконцай газіроўкі, тут нібыта не маюць намеру. І кажуць, што маюць намер вярнуць яе як мага хутчэй: «літаральна на працягу пары тыдняў».