У Мінску прыпынілі рэгістрацыю ІП

З 17 жніўня 2021 года па тэхнічных прычынах прыпыненая дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе прэс-служба ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама.

biznes_3.jpg


Немагчыма таксама ўнесці змены ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ІП, у тым ліку і з дапамогай вэб-партала ЕГР, піша REFORM.by.

Ва ўпраўленні не могуць назваць дату аднаўлення працы па рэгістрацыі.