Крыніца: Рэгістрацыя ІП прыпыненая не «па тэхнічных прычынах». Будуць радыкальныя змены
Паводле звестках Office Life, рэгістрацыя ІП у Беларусі прыпыненая не выпадкова і зусім не «па тэхнічных прычынах». Улады рыхтуюць радыкальныя змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў. Таму пакуль і не рэгіструюць новых ІП.

Фота bel.biz
Што рыхтуецца?
— рэзкае скарачэнне відаў дзейнасці для індывідуальных
прадпрымальнікаў;
— па большасці відаў дзейнасці ІП не змогуць наймаць работнікаў;
— хочуць адмяніць адзіны падатак па большасці відаў дзейнасці;
— падаходны падатак для іх будзе павялічаны да 18%.Паводле «Еўрарадыё».