Зноў выраслі тарыфы ЖКГ

У сталіцы праіндэксаваныя субсідаваныя дзяржавай тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Фота з сайта ximik.info

Фота з сайта ximik.info

Рашэнне Мінгарвыканкама ад 24 лютага 2017 года № 707, якое ўносіць змены ў рашэнне ад 9 студзеня 2017 года, апублікаванае 10 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, фіксаваны тарыф на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома на 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц устаноўлены ў памеры 0,1004 рубля (раней 0,1 рубля), на водазабеспячэнне — 0,5322 рубля за кубаметр (0,5301 рубля), водаадвядзенне (каналізацыю) — 0,3554 рубля за кубаметр (0,354), капітальны рамонт — 0,0883 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (0,088).
Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне ліфта не змяніўся і па-ранейшаму складае 1,19 рубля з аднаго чалавека ў месяц.
Рашэнне прынятае на падставе п. 5 палажэння аб парадку індэксацыі субсідаваных дзяржавай тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Як паведамлялася, Савет міністраў пастановай ад 16 снежня 2016 года № 1035 усталяваў межавыя памеры цэн (тарыфаў) на жыллёва-камунальныя паслугі на 2017 год, зыходзячы з якіх мясцовыя органы ўлады ўсталёўваюць лакальныя тарыфы.
Пастановай Саўміна ад 28 лютага № 167 былі праіндэксаваныя субсідаваныя дзяржавай тарыфы на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Субсідаваныя дзяржавай тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі індэксуюцца штоквартальна з улікам росту даходаў насельніцтва: 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня.
Згодна з планамі ўрада, у 2017 годзе ў Беларусі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва павінны павысіцца да 75% ад узроўню іх поўнага пакрыцця, а ў 2018-м — да 100%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН