На Бангалор. Ініцыятары маршу «Мы не дармаеды» атрымалі дазвол на акцыю 15 сакавіка
Дзяніс Садоўскі (БХД), Дзмітры Кучук (Партыя зялёных), Ірына Вештард (БСДП Грамада) сёння мелі размову з прадстаўнікамі Мінгарвыканкаму, мінскай міліцыі і пракуратуры.

За пяць дзён да пачатку маршу «Мы не дармаеды» заяўнікам далі дазвол на шэсце і мітынг на плошчы Бангалор у Мінску. Збор а 17.30 дазволены на пляцоўцы каля кінатрэатра «Кастрычнік», адкуль пройдзе шэсце на плошчу Бангалор.
На месцы збору пляцоўка аграроджвацца ня будзе, сказалі прадстаўнікі ўладаў.
Заяўнікі незадаволеныя і перакананыя, што такім маршрутам людзі ня пойдуць. Што рабіць далей, будуць дамаўляцца на аргкамітэце акцыі, сказаў Свабодзе Зьміцер Кучук.
svaboda.org