«Марш недармаедаў» у Маладэчне (ужывую)
У Маладзечне а 18-й гадзіне на цэнтральнай плошчы распачалася акцыя пратэсту супраць дэкрэту № 3 аб «дармаедах».

На плошчы сабралася каля 200 чалавек. Удзельнікі збіраюць подпісы супраць дэкрэту № 3.
«Гэта бесчалавечны дэкрэт, каб беспрацоўнага прымушалі плаціць гэты збор», — кажа адзін з гараджанаў.
Да пратэстоўцаў прыйшоў міліцыянт. Яго на відэа здымае старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Тут таксама старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, адзін з лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі. На плошчы ўключаны дынамікі, якія перашакаджаюць выступоўцам.
Актывіст Аляксандр Абрамовіч пачаў акцыю, выступае за адмену дэкрэту № 3.
На плошчы бел-чырвона-белыя сцягі. «Галоўны дармаед у Драздах» — такі плакат трымае адзін з пратэстоўцаў.