У Швецыі перасталі прадаваць беларускае шампанскае

Шведская алкагольная кампанія Systembolaget адмовілася ад продажу беларускага «Савецкага шампанскага».

03d435686d9e734b13103d5bf7e3b205.jpg


Паведамляецца, што ААТ «Мінскі завод пеністых він» не выконвае пункты ўнутранага кодэкса кампаніі, што і паслужыла прычынай прыпынення продажаў.

Systembolaget з'яўляецца алкагольным манапалістам у Швецыі, і толькі ў іх крамах прадаецца алкаголь мацней за 3,5%. Фактыччна адмова супрацы з «Мінскім заводам пеністых він» азначае, што беларускае шампанскае ў Швецыі больш купіць не атрымаецца.

«Systembolaget сочыць за развіццём падзей у Беларусі, а таксама за палітыкай ЕС і Швецыі ў дачыненні да Беларусі, якая заснаваная на выразнай пазіцыі ў дачыненні да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона», — гаворыцца ў паведамленні Systembolaget.