Michelin можа спыніць супрацу з БМЗ
Французская кампанія Michelin разгледзіць факты парушэння правоў рабочых на БМЗ.
Пра гэта гаворыцца ў адказе кампаніі, адрасаваным Прафесійнаму саюзу беларусаў у Вялікабрытаніі (PUBB), паведамляе «Беларусы і рынак».
Michelin паведамляе, што звярнулася да французскіх і еўрапейскіх профільных арганізацый (уключаючы ETRMA, Еўрапейскую асацыяцыю вытворцаў шын і каўчука) па пытаннях правоў чалавека на БМЗ.
Кампанія таксама правядзе знешні незалежны аўдыт па правах работнікаў, у рамках якога апытаюць рабочых, звольненых з БМЗ, уключаючы тых, хто спрабаваў стварыць незалежны прафсаюз.
У Michelin адзначылі, што ў выпадку адмоўнага заключэння будзе разгледжана пытанне аб спыненні адносін з БМЗ.