У Беларусі створана міжведамасная група па пытаннях энергетыкі
У Беларусі ў адказ на патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі створана міжведамасная рабочая група па пытаннях функцыянавання і развіцця энергетыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Кіраўніком групы прызначаны першы намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў, паведамілі ва ўрадзе.
У яе склад таксама ўвайшлі намеснік міністра фінансаў Іван Шунько, дырэктар Дэпартаменту цэнавай палітыкі мінэканомікі Ігар Фамін, намеснік начальніка ўпраўлення эксплуатацыі кампрэсарных станцый, энергаабсталявання, аховы навакольнага асяроддзя і энергазберажэння "Белтрансгаза" Леанід Шанец, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі энергабяспекі Інстытута энергетыкі НАН Беларусі Аляксандр Міхалевіч.
Рабочая група павінна праверыць абгрунтаванасць фармавання тарыфаў на адпусканыя спажыўцам арганізацыямі сістэмы міністэрства энергетыкі прыродны газ, электра- і цеплаэнергію. Яна таксама разгледзіць пытанні інвестдзейнасці мінэнерга ў дачыненні да шэрагу праектаў і іх фінансавання. Акрамя гэтага, эксперты правядуць аналіз экспарту і імпарту электраэнергіі, ацэняць мэтазгоднасць стварэння ў Беларусі новых генерыруючых магутнасцяў.
Як паведамляў “Тэлеграф”, Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка заявіў, што ў Беларусі энергетыкі стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, "нейкую сваю незалежную арганізацыю з элементамі мафіі і банды".