Усё дрэнна? Мазырскі НПЗ рыхтуецца спыніць вытворчасць
Мазырскі НПЗ рыхтуецца спыніць практычна ўсю вытворчасць. Паводле афіцыйнай версіі, «усё па плане», але, мяркуючы па ўсім, гэта, мякка кажучы, не так.
![Мазырскі НПЗ. Ілюстрацыйнае фота Мазырскі НПЗ. Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/9704464adb189e2c941ddfbbdf75a16b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мазырскі НПЗ. Ілюстрацыйнае фота
«Завод рыхтуецца да вялікай рамонтнай кампаніі, калі практычна ўсе вытворчыя аб’екты будуць спынены», — такую версію з нагоды будучага прыпынку вытворчасці афіцыйна агучваюць у прэс-службе прадпрыемства.
Але «Штодзень» небеспадстаўна сумняцца ў тым, што ўсё ідзе па тым самым «плане».
Па-першае, на прадпрыемстве ўсё ідзе, ды ніяк не скончыцца маштабная мадэрнізацыя — нібыта ўзводзяць комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў, які дасць магчымасць павысіць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90% і звыш таго.
Па-другое, нядаўна Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод прапанаваў велізарныя грошы за распрацоўку праграмы развіцця прадпрыемства на перыяд да 2030 года. З тэндарнай дакументацыі вынікае, што праграма развіцця Мазырскага НПЗ павінна прадугледжваць стварэнне мадэлі існуючага прадпрыемства з улікам трох варыянтаў прадукцыйнасці: 8, 10 і 12 млн тон у год. За правядзенне ўсяго комплексу работ па распрацоўцы стратэгіі прадпрыемства распрацоўшчыку гатовы заплаціць 2 984 000 рублёў, а гэта прыкладна 1 млн долараў.
Толькі ў студзені гэтага года на прадпрыемстве двойчы здараўся пажар.