Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў разгляд пазову Google да беларускіх улад
Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў разгляд пазову Google да Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), паведамляе officelife.media са спасылкай на «Sputnik Беларусь».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Тэхналагічны гігант таксама абскарджвае дзеянні МАРГ у Эканамічным судзе горада Мінска, і таму вышэйшая судовая інстанцыя пакуль робіць паўзу ў працэсе.
Google вырашыў судзіцца з МАРГ праз тое, што не згодны з рашэннем міністэрства. Ведамства пастанавіла, што IT-гігант парушыў антыманапольнае заканадаўства. Гэтаму папярэднічала скарга «Яндэкса», які супраць перадусталёўкі дадаткаў Google на тэлефонах з АС «Android».
Разгляд пазову Google у Эканамічным судзе Мінска запланавана на 25 жніўня.