Вынікі мадэрнізацыі: у Беларусі не хапае цэменту
Будаўнічыя арганізацыі забеспакоеныя перабоямі ў пастаўках
цэменту. Праблему пацвердзілі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва

Сёння ў Міністэрства адбудзецца нараду па гэтым пытанні.
Каля 5 гадоў таму цэменту ў Беларусі было зашмат - айчыннай вытоврчасці і занадта дарагога . Урад браў мэтавы крэдыт у Кітая для мадэрнізацыі існуючых вытворчасцяў памерам у паўмільярда даляраў, за які будаўнічыя арганізацыі потым не маглі разлічыцца.
Напачатку гэтага году Аляксандр Лукашэнка таксама паскардзіўся на праблемы ў цэментнай галіне: "Гэта ўжо робіцца смешным. Сродкі масавай інфармацыі ў нас ёрнічаюць - што гэта ў вас за "таёжны" саюз такі, што стаўленне да краінаў-сябраў больш жорсткае чым да іншых? Я не кажу пра малако, якое стала нахабным палітычным інструментам зусім нядаўна. Нават наш цэмент не можам вольна прадаваць." — крытыкаваў ён дзейнасць ЕАЭС.
За тры дні ўлады абяцаюць зняць праблемны момант з павесткі.