З 1 траўня ў Беларусі вырасце БПМ

Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 311,15 рублёў.

_horad___ljudzi___maci__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 22.04.2022 № 25 павялічаны памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у разліку на месяц на перыяд з 1 траўня па 31 ліпеня 2022 г.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 311,15 рублёў. З 1 лютага бягучага года ён складаў 296,55 рублёў.
З 1 траўня 2022 г. у сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў, даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамогі па догляду за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Гэтыя выплаты павялічыліся, як і БПМ, амаль на 5%.