З Беларусі забаранілі вывозіць муку
Пастанова Савета міністраў №709 забараняе вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты. Пры гэтым вываз забаронены не толькі мукі беларускай вытворчасці, але і замежнай, адзначае Наша Ніва.

Таксама муку нельга вывозіць у краіны-чальцы ЕАЭС. Пастанова ўступае ў сілу з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.
Нагадаем, забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі раней уводзілі ў ліпені бягучага года. Яна дзейнічала да кастрычніка.