За пяць месяцаў інфляцыя ў Беларусі склала 7%
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі ў маі ў параўнанні з снежнем 2015 га — 107%.
Рост коштаў на 7% — гэта больш за палову ад гадавой «нормы» у 12%, якую ў канцы мінулага года «намалявалі» урад і Нацбанк, піша «Товарищ.online». Адзначым, што ў маі рост інфляцыі запаволіўся і склаў 0,5%.
Як адзначае Белстат, вельмі моцна падаражэлі паслугі, на 14,1%. Індэкс цэн вытворцаў харчовых тавараў у маі 2016 года ў параўнанні са снежнем 2015 года склаў 105,2%, нехарчовыя тавары сталі даражэй на 5,4%.
Нагадаем, што ў 2015 годзе па росце інфляцыі Беларусь увайшла ў пяцёрку краін экс-СССР, а ў гэтым годзе займала другое месца ў СНД.