За тры месяцы інфляцыя ў Беларусі склала амаль 5%

Дзякуючы ўмацаванню курса беларускага рубля і яшчэ дзейснаму на сакавік абмежаванню на рост коштаў, інфляцыя ў сакавіку склала ўсяго 0,8%. Але з пачатку года інфляцыя дасягнула 4,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.



infliat.png

У лютым інфляцыя склала 1,7%, у студзені — 2,4%.

Харчовыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 0,5%, а з пачатку года на 4,6%. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,3% у сакавіку і 4,4% з пачатку года.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў сакавіку выраслі на 0,7%, з пачатку года на 6,7%.

АФН