Па выніках 2015 года інфляцыя ва Украіне можа дасягнуць 30 %
Па выніках бягучага года інфляцыя ва Украіне можа дасягнуць больш за 30 %. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Нацбанка Дзмітрый Салагуб.

"У гэтым годзе наўрад ці мы ўбачым лічбу на канец года менш за 30 %", — сказаў прадстаўнік Нацбанка Украіны.
Нацбанк, па словах Салагуба, будзе рабіць усё магчымае для макраэканамічнай стабілізацыі сітуацыі ў краіне, паведамляюць "Украінскія Навіны".
"Будзем трымаць інфляцыю ў адэкватных рамках", — паабяцаў банкір. Намеснік кіраўніка НБУ дадаў, што ў красавіку інфляцыя будзе меншай, чым у папярэднім месяцы.
У сакавіку бягучага года інфляцыя, у параўнанні з лютым, паскорылася роўна ўдвая — да 10,8 %, паведамляе Дзяржслужба статыстыкі Украіны. У параўнанні з сакавіком мінулага года, кошты ва Украіне выраслі на 45,8 %! Гэта рэкордны паказчык, пачынаючы з 1996 года, калі ва Украіне ўвялі грыўны.