У Расію вывезлі траціну прамысловага патэнцыялу Данбаса, — Парашэнка

Амаль траціна прамысловага патэнцыялу Данецкай і Луганскай абласцей вывезена ў Расію.



93229.jpg

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас выступу ў Адэскім оперным тэатры з нагоды 70-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе "РБК-Украіна".

"У так званых "ДНР" і "ЛНР" пануе, гвалт і бяспраўе: банкі раскрадаюцца, прадпрыемствы спыненыя. Больш за тое, 27 % прамысловага патэнцыялу Данецкай і Луганскай абласцей, абсталявання, якое стаяла на ўкраінскіх заводах, было дэмантавана і вывезена ў Расію" ,— заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, гэта было зроблена для стварэння ўмоў, пры якіх людзі не змаглі б вярнуцца назад і працаваць на прадпрыемствах.