За тыдзень жыхар Менска нейкім чынам умудрыўся наездзіць больш за 86 тысяч паездак

Такую фантастычную лічбу паказаў валідатар. З-за гэтага мужчына не змог трапіць у метро, бо па звестках праязнога ён завінаваціўся "Мінсктрансу" больш за 86 тысяч тысяч паездак, пра гэта піша сайт onliner.by.



validatary.jpg

Нагадаем, што з 1 красавіка ў Мінску дзейнічае новая сістэма аплаты за праезд — электронная. У у першы ж дзень большасць валідатараў у наземным транспарце выйшлі з ладу, бо не справіліся з нагрузкай. Транспартнікі абяцалі наладзіць валідатары да канца тыдня. І вось наладзілі!

28 сакавіка мужчына купіў праязны на 60 паездак. Не прамінула і тыдня, як яго праязны паказаў, што ўсе яны скончыліся. Пра тое, што на ім вісіць яшчэ і вялізная запазычанасць мінчук даведаўся, калі аператар у метро раздрукаваў баланс карты.

Нягледзячы на абсурднасць сітуацыі, пасажыра ў метро не пусцілі. Касір заявіла, што ўсе пытанні мужчына павінен адрасаваць да "Мінсктрансу". Дарэчы, там мінчука выслухалі і прапанавалі прыехаць замяніць праязны.

Па звестках чытачоў сайта onliner.by, такія "кур'ёзы" з праязнымі — не адзінкавая сітуацыя.

validatar-0404-2.jpg

Фота — onliner.by