Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі 7,1 мільярда долараў

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі на 1 сакавіка, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 095,1 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

pixabay.com

pixabay.com

Па стане на 1 лютага ЗВР складалі 7 017,7 мільёна долараў. За мінулы месяц рэзервы выраслі на 77,5 мільёна долараў (на 1,1%). Дарэчы, у студзені яны знізіліся на 139,9 мільёна долараў (на 2%).
За люты ўрад і Нацбанк заплацілі па валютных пазыках каля 431 мільёна долараў.
Паведамляецца, што на павелічэнне ЗВР паўплывалі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама продаж Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
Паводле euroradio.fm