Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся да парогавага значэння

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 7,3 мільярда долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

e4d2d89ccef4dca335d59a78a40696b0.jpg


«За верасень 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 136,4 мільёна долараў (на 1,8%) пасля зніжэння ў жніўні на 1399,6 мільёна долараў (на 15,8%)», — удакладнілі ў прэс-службе рэгулятара.

Пры гэтым у Нацбанку зніжэнне рэзервовых актываў патлумачылі тым, што адбылося планавае пагашэнне знешніх і ўнутраных даўгоў на 299,7 мільёна долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на бягучы год, аб’ём ЗВР на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 мільярды долараў. Такім чынам, калі ў наступным месяцы рэзервы працягнуць зніжацца, то можна будзе казаць аб невыкананні дзяржаўнай праграмы.

Паводле Беларускі Партызан