ЗВР Беларусі апусціліся ніжэй за адзнаку 6,5 мільярда долараў

За лістапад 2013 года золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на больш чым 355 мільёнаў долараў, і на 1 снежня ў вызначэнні ССРД МВФ складалі 6,46 мільярда долараў. Як растлумачылі ў Нацыянальным банку краіны, зніжэнне ЗВР абумоўлена выплатамі на абслугоўванне знешняга доўгу Беларусі.



xntezr_w465h262.jpg

Агулам з пачатку года золатавалютныя рэзервы Нацбанка зменшыліся ўжо на 1,6 мільярда долараў, і гэта з улікам атрымання краінай двух траншаў крэдыту ЕўрАзЭС на 880 мільёнаў долараў і наступным іх залічэннем у склад ЗВР. Акрамя таго, у склад ЗВР залічваліся іншыя запазычанні на знешніх рынках, а таксама грошы ад продажу дзяржаўных валютных аблігацый унутры краіны.

Як перадаваў Тэлеграф, Беларусі ў 2014 годзе трэба выплаціць знешніх крэдыторам з улікам абслугоўвання дзярждоўгу 3,1 мільёна долараў. Палову гэтай сумы ўлады плануюць рэфінансаваць за кошт размяшчэння валютных аблігацый.

telegraf.by