ЗВР Беларусі за снежань скараціліся на $760,8 млн да $5 млрд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду скараціліся за снежань на $760,8 млн і, паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня 2015 склалі $5 млрд 59,15 млн.

Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка Беларусі.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў паменшыўся на $ 691,6 млн і на 1 студзеня, паводле папярэдніх звестак, склаў $ 5 млрд 716 млн.
БелТА