Нацбанк абвесціў новую эканамічную палітыку: рубель адпраўляецца ў свабоднае плаванне
З 9 студзеня знікае камісія на продаж валюту ў абменніках.
Але ці можна будзе свабодна набыць амерыканскую валюту па курсе 14 000? Невядома. Нацбанк запэўнівае, што штучна падтрымліваць курс не будзе.
«Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб'ёмах, якія забяспечваюць станоўчае сальда куплі-продажу
Нацбанкам», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Прэс-рэліз Нацбанка «Аб мерах грашова-крэдытнай палітыкі па стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы» паведамляе, што на падтрыманне курсу больш не будуць выкарыстоўвацца
золатавалютныя рэзервы.
Раней кошык валют складаўся з долара, еўра і расійскага рубля ў прапорцыях па 33%. Цяпер расійскаму рублю «аддадуць» 40%, долару і еўра — па 30%. Гэта, хутчэй,
сімвалічны крок.
Стаўка рэфінансавання павялічваецца з 20% да 25%, а працэнтныя стаўкі па дэпазітах абмяжоўваюцца 40% для юрасобаў і 50% для насельніцтва. Гэтыя стаўкі плануецца змяншаць і надалей.
Нагадаем, «адзіны» курс долара вызначаны на ўзроўні 13760 рублёў. Дэвальвацыя ад пачатку валютнага крызісу перавысіла 25%.
Пры гэтым попыт на долары на біржы сёння ў 4,5 разу перавышаў прапанову.
nn.by