10 тысяч чалавек стаялі ў чарзе ў Мінску, каб пабачыць «Дары вешчуноў»

У Мінск учора даставілі «дары вешчуноў» — праваслаўную рэліквію з манастыра Святога Паўла на Афонскай гары.



dary.jpg

Легенда сцвярджае, што гэта тыя самыя дары, якія прынеслі вешчуны маленькаму Ісусу Хрысту. Але навукоўцы даводзяць, што рэліквія — часткі параднага пояса аднаго з апошніх візантыйскіх імператараў.


Перш чым трапіць у Беларусь, дары пабывалі ў Расіі. У Маскве і Пецярбургу людзі стаялі па шмат гадзін у чарзе, каб іх пабачыць.


З аэрапорту Мінск-2 дары прывезлі ў храм Іова Шматпакутнага пры Доме міласэрнасці (вул. Скарыны, 11, мікрараён «Усход»).


Паглядзець на іх прыйшлі тысячы людзей (назіральнікі кажуць — ад 5 да 10 тысяч), нягледзячы на вечар і моцны холад. Утварылася чарга ў некалькі кіламетраў.
«Дары вешчуноў» прабудуць у Мінску да 23 студзеня. Далей іх павязуць у Кіеў.

nn.by