11 «рэйкавых партызан» прызналі палітвязнямі

Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Усяго палітычных зняволеных у Беларусі стала 1145, паведамляюць праваабаронцы.

palitvjazni_2.jpg

Палітвязнямі прызналі «рэйкавых партызан», якія ладзілі дыверсіі на чыгунцы, каб замарудзіць перасоўванне ваеннай тэхнікі РФ у зону баявых дзеянняў ва Украіне.

Сяргей Глебка, Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун, Алег Малчанаў, Сяргей Канавалаў, Сяргей Пляшкун, Юрый Сельвіч, Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў праходзяць па крымінальных справах паводле арт. 289 (акт тэрарызму).

Аляксея Шышкаўца падазраюць паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, альбо ўдзел у ім).

Агулам у Беларусі ўжо 1145 палітвязняў.